20 кастрычніка вучні пачатковых класаў Ружанскай СШ разам з бібліятэкарам Ружанскай гарпасялковай бібліятэкі здзейснілі літаратурную вандроўку “У чароўны свет казак”.
Дзеці ўспомнілі казкі, якія яны чыталі, пазнаёміліся з іншымі, якіх раней не ведалі, згадалі, якія казкі бываюць наогул, а таксама прынялі ўдзел у віктарыне: адгадвалі назвы казак па ўрыўку, успаміналі, як завуць жывёл з той ці іншай казкі і інш.
Бібліятэкар распавяла пра новыя зборнікі казак беларускіх пісьменнікаў, якія ёсць у фондзе бібліятэкі.
Бібліятэкар Ружанскай ГпБ Севасцьянчык Н.У.