18 лістапада ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства літаратурная гасцёўня «Цешце вёску шчырым слоўцам», прымеркаванае да 115-годдзя з дня нараджэння Міколы Засіма. Гасцямі мерапрыемства былі ўдзельнікі моладзевага клуба «Новае пакаленне».
Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй і творчым шляхам паэта. Удзельнікі клуба з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у паэтычным чытанні, на працягу ўсяго мерапрыемства зачытвалі вершы свайго земляка.
У заключэнні мерапрыемства навучэнцы адказалі на шэраг пытанняў па творчасці і біяграфіі Міколы Засіма.
Бібліятэкар Новазасімавіцкай СБ Каршункова Н.В.