Гульня-віктарына «Волшебство Рождества» правяла бібліятэкар Магілявецкай сельскай бібліятэкі для вучняў 9 класа. Дзеці даведаліся шмат цікавага пра тое, як адзначалі беларусы Новы год. Распавяла бібліятэкар і пра цыклы калядных свят: Нараджэнне Хрыстова, Стары Новы год і Хрышчэнне — і звязаныя з імі абрады.
Новы матэрыял не толькі прынёс новыя веды, але і дапамог на некалькі хвілін акунуцца ў свет жыцця нашых продкаў.
Дылюк В.М. (бібліятэкар Магілявецкай СБ)