У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшла прафесійная вучоба. Загадчык аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Юлія Лаўраш зрабіла агляд кніг расійскіх і замежных аўтараў, папулярных у наведвальнікаў абанемента, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Таццяна Купчанка звярнула ўвагу на тэрапеўтычны накірунак дзейнасці бібліятэк, а загадчык аддзелам матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Уладзіслаў Ягораў нагадаў супрацоўнікам прафілактычныя меры па захаванню зроку.
Макарчук В.А. (бібліятэкар АБМ)