8 чэрвеня ў Ліноўскай сельской бібліятэцы для дзяцей прышкольнага лагера прайшла літаратурная гадзіна “Добры дзень, казка беларуская”. Народныя казкі – найбагацейшы скарб, у іх увасоблены мудрасць, мастацкі талент народа, глыбокі роздум чалавека над жыццём, яго вопыт, назіранні за навакольнымі з’явамі. Менавіта праз казку мы дакранаемся да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.
На працягу літаратурнай гадзіны мы ўспаміналі казкі складзеныя беларускім народам. Для дзяцей было падрыхтавана шмат розных конкурсаў, але асабліва прысутных зацікавіла бібліёгульня, у час якой дзеці па бібліяграфічным апісанні знаходзілі прапанаваную казку ў зборніках. Таксама дзеці паслухалі беларускую народную казку “Вол” і адказалі на пытанні.
А. Антончык