Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Рускі з душой беларуса

У верасні спаўняецца 55 год з часу стварэння Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”. 18 жніўня Ружанская гарпасялковая бібліятэка запрасіла прыхільнікаў легендарнай групы на музычную вечарыну “Рускі з душой беларуса”, прысвечаную гэтай даце.

Вядучыя расказалі прысутным пра заснавальніка і мастацкага кіраўніка ансамбля, народнага артыста БССР і СССР Уладзіміра Мулявіна, таксама аб лёсе легендарнага ансамбля.

На працягу мерапрыемства згадваліся ўспаміны вядомых людзей пра Уладзіміра Мулявіна, як кіраўніка і як простага, сціплага чалавека.

І, канешне, музыка і песні любімага ансамбля… Яны гучалі на працягу ўсёй вечарыны. Прысутныя з задавальненнем слухалі іх і спявалі, успамінаючы сваю маладосць.


Бібліятэкар Севасцьянчык Н.У.

Поделиться новостью: