Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Кола часу

 

20 верасня Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма ў чарговы раз запрасіла сваіх чытачоў на бібліяпрыцемкі “Кола часу”, якія былі прысвечаны 85-годдзю Брэсцкай вобласці.

Пачалося свята з выступлення ўзорнага ансамбля “Круцёлачкі”. Вясёлы настрой удзельнікаў танца перадаўся ўсім гасцям мерапрыемства. Прадоўжыўся вечар на другім паверсе бібліятэкі, дзе прайшла віктарына-падарожжа “Брэстчына вядомая і невядомая”. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з самымі цікавымі старонкамі жыцця Брэсцкай вобласці, разам з імі ўспомнілі гісторыю Брэсцкай крэпасці, жывёльны і раслінны свет першага регіёна, а таксама архітэктурную спадчыну.

Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у гісторыка-краязнаўчым квэсце “Брэстчына гістарычная”, які складаўся з пяці лакацый. Пераможцаў чакалі прыемныя падарункі.

Госці свята пазнаёміліся з кніжнымі выставамі. Адна з іх, “#1 рэгіён. 85 год”, прысвечана юбілею Брэсцкай вобласці. На ёй была прадстаўлена літаратура аб усіх раёнах нашага рэгіёна. Цікавасць у прысутных вызвала выстава “Книги-сторожилы нашей библиотеки”. Дарэчы, самая “старая” кніга датуецца 1935 годам. Ужо абавязковай на бібліяпрыцемках стала акцыя “Запішыся ў бібліятэку”. Усіх новых чытачоў чакалі невялікія сюрпрызы!

На свяце таксама былі прадстаўлены работы Марыі Мікалаеўны Кулецкай, народнага майстра Беларусі, і Купрэевай Ксеніі Андрэеўны, удзельніцы студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вытокі” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Скончыліся бібліяпрыцемкі літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Мой родны край – мой гонар”. Падарункам для прысутных былі выступленні фальклорнага ансамбля “Паўлінка” пры Пружанскай дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Шырмы, вакальнага клуба “Мелодия души” пры Пружанскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, узорнага ансамбля “Круцёлачкі” і ўдзельнікаў эстраднай студыі “Мелодин” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Дзякуй усім, хто быў з намі ў гэты выдатны, святочны дзень!

Кетрык І.А., загадчык аддзела маркетынга, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы

Поделиться новостью: