21 лютага ў філіяле “Кляпацкая сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў была падрыхтавана свая гульня “Гучы, роднае слова”. На працягу ўсёй гульні кожная каманда выбірала тэматыку пытання і набірала адпаведныя балы. Дзеці паказалі сябе добрымі знаўцамі роднай мовы і літаратуры. Гульня атрымалася цікавай і пазнавальнай.
Місюля Н.А. (заг. філіяла “Кляпацкая сельская бібліятэка”)