Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Неўміручая слава баявая

34 гады прайшло з таго часу, як доблесныя Узброеныя Сілы СССР разграмілі і выгналі гітлераўскіх акупантаў з нашай беларускай зямлі.

У бітве за Беларусь, як і ў ходзе ўсёй Вялікай Айчыннай вайны, ярка праявіліся сіла і магутнасць першай у свеце Сацыялістычнай дзяржавы, перавага сацыялістычнага грамадскага ладу над капіталістычным.

Натхніцелем і арганізатарам сусветна-гістарычнай перамогі з’явілася наша слаўная ленінская партыя. У суровыя гады вайны яна ўзняла ўвесь народ на абарону Айчыны, зліла ў адзіны паток масавы гераізм воінаў і партызан з высокім патрыятызмам усіх працоўных. Усё было падпарадкавана адзінай мэце — разгрому ворага. «Усё для фронту, усё для Перамогі» — такім быў дэвіз савецкага народа ў той час.

17 ліпеня 1944 года часцямі Першага Беларускага фронту былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Пружаны.

Цяжкія баі з ворагам прышлося весці за вызваленне раёна і гор. Пружаны воінам Першага Краснаградскага механізаванага корпуса. I вось праз 34 гады ветэраны корпуса вырашылі правесці свой чарговы злёт у нашым раёне. З 13 па 17 ліпеня сваіх вызваліцеляў, як самых дарагіх гасцей, радушна прымаюць пружанцы. Ветэраны сустракаюцца з моладдзю, пабывалі на прадпрыемствах, у калгасах і саўгасах, для іх была арганізавана паездка ў Брэсцкую крэпасць-герой, заўтра прымуць удзел ва ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным гадавіне вызвалення раёна, якое адбудзецца ў клубе «Космас».

Велізарную дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні аперацыі па вызваленню роднай зямлі аказалі Савецкай Арміі беларускія партызаны, у тым ліку народныя мсціўцы Брэстчыны. Партызанскія атрады імя Чапаева, імя Кірава, «Савецкая Беларусь» і імя Дзімітрава, якія дзейнічалі на Пружаншчыне, аб’ядноўвалі ў сваіх радах больш як 3 000 чалавек. Яны былі гразой акупантаў. На іх рахунку сотні пушчаных пад адхон нямецкіх эшалонаў, узарваных аўтамашын, разрушаных мастоў, тысячы знішчаных акупантаў.

Партызанскі рух знаходзіў пастаянную падтрымку насельніцтва. Сотні лепшых людзей з’яўляліся сувязнымі партызанскіх атрадаў і антыфашысцкіх камітэтаў.

Разам з камуністамі ў першых радах барацьбітоў ішлі камсамольцы, наша слаўная моладзь. Нельга забыць подзвіг адважных смалянскіх падпольшчыкаў камсамольцаў Марыі і Веры Дзімітруковіч, Надзі Панасюк. Мужна змагаліся з фашыстамі 14 камсамольцаў з вёскі Заполле. Шмат  баявых аперацый правяла Бярэзніцкая камсамольская рота, якая дзейнічала пад кіраўніцтвам камуністаў партызанскага атрада імя Кірава. 12-гадовы піянер з вёскі Байкі паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна.

Прайшло 34 гады з таго часу, як на беларускай зямлі адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. За гэты час пераўтварыліся нашы мясціны. Радасна ўяўляць, што ўсё тое, за што змагаліся, аб чым марылі ў гады вайны савецкія людзі, стала нашай сённяшняй явай. На некалі зрэзаных траншэямі, зрытых бомбамі палях каласіцца збажына, на папялішчах выраслі новыя заводы, жылыя дамы, школы, вёскі. 34 гады людзі жывуць пад мірным, чыстым небам, выказваюць шчырую ўдзячнасць роднай партыі, яе Цэнтральнаму Камітэту, таварышу Леаніду Ільічу Брэжневу за нястомную барацьбу за мір ва ўсім свеце.

У памяці народнай будуць вечна жыць тыя, хто прынёс нам вызваленне ад фащысцкага рабства, хто праявіў стойкасць, гераізм і беззапаветную адданасць Радзіме. Вечныя прызнанні і слава ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам Савецкай Арміі, партызанам і партызанкам, мужным падпольшчыкам, байцам працоўнага фронту, усім, хто забяспечыў перамогу над ворагам, абараніў і ўмацаваў гістарычныя перамогі  Вялікага Кастрычніка.

Неўміручая слава баявая //Зара камунізму. 1978. 15 ліпеня.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий