Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

РАДЫ ЗА ПРУЖАНЦАЎ

Не так даўно мне давялося быць у Пружанах. Цудоўна выглядае сёння ваш горад, і я рады за пружанцаў, што яны змаглі адбудаваць яго. Мне ж давялося бачыць Пружаны 35 гадоў назад у руінах і пажарышчах, калі наш 65-ы асобны танкавы полк уварваўся ў палаючы горад.

У час вызвалення Беларусі наш полк дзейнічаў у саставе 28-й арміі 1-га Беларускага фронту. На Брэстчыне вызвалялі Ляхавічы, Івацэвічы. 14 ліпеня 1944 года мы спыніліся перед Ясельдай. Тут атрымалі загад разам з воінамі 295 стралковага палка авалодаць Руднікамі і Бельчыцамі. Задача была паспяхова выканана, дзякуючы раптоўвасці атакі мы захапілі і Залессе.

Полк працягваў наступленне. Назаўтра, 15 ліпеня, у 6 гадзін раніцы савецкія салдаты вызвалілі Вялікае Сяло. Хаця і ўпарта супраціўляўся вораг, поспехам увянчалася ранішняя атака танкістаў і пехацінцаў 16 ліпеня ў кірунку Арабнікаў. А экіпажы танкаў Вараб’ёва, Захаранкава, Няніна дасягнулі паўночна-заходняй ускраіны Пружан. Пасля гэтага рота танкаў з дэсантам на брані перарэзала шашу Пружаны—Стараволя. У горадзе ж працягваліся баі. Баючыся акружэння, фашысты з боем прарваліся на захад. І над Пружанамі залунаў чырвоны сцяг вызвалення.

А. БЕРАЗОУСКІ, былы намеснік камандзіра 85-га АТП па палітчастцы.

НА ЗДЫМКУ: падпалкоўнік у адстаўцы А. Беразоўскі.

Беразоўскі, А. Рады за пружанцаў / А. Беразоўскі // Зара камунізму. 1979. 17 ліпеня.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий