Гадзіна духоўнасці “Нябесная заступніца Беларусі – Еўфрасіння”, якая была прымеркавана да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, прайшла ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка”. Прысутным расказалі пра незвычайны лёс Еўфрасінні, пра яе самаадданае служэнне роднай зямлі, яе значнасць, як таленавітай жанчыны-падвіжніцы, пра тое, які яркі след яна пакінула ў гісторыі і памяці беларускага народа.
У завяршэнні гадзіны духоўнасці слова ўзяў настаяцель Аранчыцкага храма іерэй Аляксандр Мялешка. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі пра наведванне Полацкага Свята-Еўфрасіньеўскага манастыра, які наведалі прыхаджане нашай царквы напярэдадні дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
![]() |
![]() |
![]() |
У бібліятэца да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “Беларуская зорка асветы”.
А.М. Антончык (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)