17 верасня Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства. Гэтае свята мае статус дзяржаўнага, указ аб ім кіраўніком дзяржавы быў падпісаны ў чэрвені 2021 года. Дзяржаўнае свята прымеркаванае да гадавіны пачатку ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Тады Чырвоная Армія перайшла мяжу з Польшчай і пачала паход, які называюць вызваленчым. Яго вынікам стала аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.
Бібліятэкі горада і раёна запрашаюць пазнаёміцца з кніжнымі выставамі і тэматычнымі паліцамі, прымеркаванымі да Дня народнага адзінства.
“Беларусь – гэта мы” (філіял “Новазасімавіцкая сельская бібліятэка”)
“Моц Беларусі ў адзінстве народа” (філіял “Мураўская сельская бібліятэка”)
“Пад мірным небам Беларусі” (філіял “Слабудская сельская бібліятэка”)
“Разам – мы сіла” (Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Засіма)
“За Беларусь!” (філіял “Ружанская гарпасялковая бібліятэка”)
“Разам мы – краіна Беларусь” (філіял “Магілявецкая сельская бібліятэка”)
“Мы – беларусы” (філіял “Мокраўская сельская бібліятэка”)






