Да Дня народнага адзінства Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка сумесна са школай мастацтваў правялі літаратурна-музычную кампазіцыю «Мір і адзінства — моц народа». Бібліятэкары расказалі пра свята: калі было заснавана, што сімвалізуе. Таксама здзейснілі невялічкі экскурс у гісторыю, прыгадалі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, адзначылі дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці, расказалі пра традыцыйныя каштоўнасці беларускага народа. Навучэнцы школы мастацтваў аздобілі мерапрыемства музычнымі нумарамі беларускіх кампазітараў і беларускімі песнямі.
В.У. Фасевіч (загадчык філіяла “Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка”)