У філіяле “Мокраўская сельская бібліятэка” для выхаванцаў групы падоўжанага дня пры Мокраўскай сярэдняй школе прайшла інфармацыйная гадзіна «17 верасня — Дзень народнага адзінства».
Вучні даведаліся, што ўстанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Мерапрыемства садзейнічала патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
А.Я. Гервель (бібліятэкар філіяла “Мокраўская сельская бібліятэка”)