Да Дня народнага адзінства ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Мір і адзінства – моц народа”. У час мерапрыемства прысутным расказвалі пра свята – Дзень народнага адзінства. Аповед чаргаваўся з праглядам відэаролікаў, чытаннем вершаў беларускіх пісьменнікаў. На прыканцы мерапрыемства прайшоў флэшмоб “Мы – разам!”, бо калі мы будзем усе разам, будзе памнажацца патэнцыял нашай роднай Беларусі, будзе зберагацца гістарычная спадчына і ўсе мы разам будзем клапаціцца пра росквіт нашай краіны.
![]() |
![]() |
![]() |
Таксама дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Пад мірным небам Беларусі”, якая была аформлена ў бібліятэцы да Дня народнага адзінства.
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)