Наша спрадвечнае свята,
Сумнае свята – Дзяды.
Чыста прыбраная хата,
Ціха глядзяць абразы.
Белы абрус вышываны,
Свечка гарыць на стале,
Стравы як след згатаваны,
Ды на вячэры не ўсе…
3 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма ў рамках праграмы па духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей і моладзі “Дорогою добра” прайшоў урок духоўнасці “Дзяды, ці Як аднавіць сувязь з родам?”. Студэнты Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа даведаліся аб гісторыі свята і памінальных традыцыях; паспрабавалі па апісанню здагадацца, якія стравы гатавалі на “дзедаву вячэру” і ўспомнілі народныя прыказкі і прымаўкі, звязаныя з жыццём і смерцю. Айцец Дыянісій Папоў распавёў прысутным пра шматвяковую гісторыю Дзмітрыеўскай бацькоўскай суботы. Гэта адна з памінальных субот, якая была ўстаноўлена пасля перамогі вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча Данскога над Мамаем на Куліковым полі.
Дзяды – адно з важных свят у Беларусі. У кожнай сям’і берагуць і шануюць памяць пра сваіх продкаў. Але мы, беларускі народ, — адна вялікая сям’я. І злучае нас памяць пра ўсіх нашых дзядоў. Няхай ніколі не згасае памяць пра нашых продкаў. Няхай яна будзе вечнай крыніцай натхнення і мудрасці, якую мы перададзім нашчадкам. Няхай яна застанецца святлом у нашых сэрцах, каб мы заўсёды памяталі пра свае карані і шанавалі спадчыну.
![]() |
![]() |
![]() |
Аляксеева В.В.



