У філіяле “Мокраўская сельская бібліятэка” для выхавальнікаў прышкольнага лагера пры Мокраўскай сярэдняй школе прайшла гадзіна прававых ведаў “Вялікія правы маленькіх дзяцей”.
Дзеці даведаліся, што чалавечае жыццё не існуе без выканання правоў і абавязкаў, а каб яны выконваліся, у кожнай краіне дзейнічае закон, які павінны ведаць усе людзі. На прыкладзе казачных герояў вучні агучвалі парушэнні правоў чалавека.
А.Я. Гервель (бібліятэкар філіяла “Мокраўская сельская бібліятэка”)
