Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Слова ў гульні

У філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” прайшоў урок фальклора “Слова ў гульні”. На мерапрыемстве дзеці акунуліся ў чароўны свет прыказак і прымавак, калыханак і забаўлянак, лічылак і загадак. Прысутныя пачулі аповед пра тое, для чаго яны выкарыстоўваліся нашымі продкамі ў мінулым і як яны выкарыстоўваюцца ў цяперашні час. Дзеці дапаўнялі прыказкі, прымаўкі і растлумачвалі іх сэнс. Чыталі забаўлянкі, расказвалі, якімі лічылкамі яны карыстаюцца ў час сваіх гульняў. Цікавым было адгадванне загадак, дзе ў адказе былі выкарыстаны словы амонімы. Пры гэтым прысутныя растлумачвалі іх значэнне. У час адгадвання загадак дзеці пазнаёміліся са словамі, якія зараз вельмі рэдка ўжываюцца.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што трэба шанаваць нашу родную мову і вусную народную творчасць. Таксама прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Рукотворное очарование”.

А.М. Антончык (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий