14 лютага вядомаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Ягоўдзіку спаўняецца 70 год з дня нараджэння. З гэтай нагоды ў філіяле “Кляпацкая сельская бібліятэка” аформлена кніжная выстава “Падарункі ад дзядзькі Ягоўдзіка”, прысвечаная знаёмству юных чытачоў з творчасцю пісьменніка, творы якога дапамагаюць адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. З вялікай павагай пісьменнік адносіцца да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў.
