У філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін прайшла віктарына-падарожжа “Брэстчына вядомая і невядомая”. Брэстчына – гэта зямля ўнікальная і багатая на матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, дзе размешчаны больш за 2,5 тысячы помнікаў культуры, гісторыі і архітэктуры, якія перададзены нам ад продкаў.
У час падарожжа дзеці ўспаміналі і знаёміліся са славутасцямі нашага рэгіёна. Дапаўняўся аповед праглядам відэаролікаў. Таксама для прысутных была падрыхтавана віктарына, на якую яны адказвалі з вялікім задавальненнем.
За час падарожжа дзеці пераканаліся, наколькі багатая зямля Брэстчыны. У Брэсцкай вобласці ёсць шмат месцаў, якія яны не бачылі і нават аб іх не чулі. Для гэтага ў кожнага ёсць магчымасць адправіцца ў такое падарожжа і больш даведацца пра выдатныя мясціны берасцейшчыны.
Да гэтага дня ў бібліятэцы была аформлена кніжная паліца “Архітэктурныя помнікі Пружаншчыны”.
А.М. Антончык (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)


