24 красавіка ў рамках праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё” бібліятэкар філіяла “Калядзіцкая сельская бібліятэка” пазнаёміў выхаванцаў Калядзіцкага дзіцячага сада з аглядам беларускай дзіцячай літаратуры “Цудоўныя кнігі беларускіх пісьменніц і паэтэс”. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы і казкі пра незвычайныя прыгоды, клопаты жывёл, пра цікавыя назіранні і з’явы, якія адбываюцца ў прыродзе. Бібліятэкар звярнуў увагу на тое, што ўсе кніжкі, з якімі пазнаёміліся дзеці, былі напісаны таленавітымі беларускімі жанчынамі.
![]() |
![]() |
Т.І. Аляхновіч (бібліятэкар філіяла “Калядзіцкая сельская бібліятэка”)


