У маі будзе адзначацца 115 год з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі. Менавіта з нагоды гэтай даты, а таксама ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” у філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” адбылася літаратурна-гульнявая праграма “Казкі дзеда Васіля”. У час мерапрыемства вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка. Даведаліся пра разнастайнасць тэматыкі і шматлікасць герояў твораў Васіля Віткі. Паказаць свае веды дзеці змаглі ў інтэлектуальных конкурсах, дзе яны рашалі розныя задачкі, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку.
Беларусь шануе памяць мудрага, таленавітага пісьменніка, педагога, цікавага чалавека. Яго творы з захапленнем чытае не адно пакаленне дзяцей, бо яны заўсёды актуальныя сярод маленькіх чытачоў.
![]() |
![]() |
![]() |
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)



