Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Мастачка Алена Лось

24 красавіка прайшло сумеснае мерапрыемства Новазасімавіцкай сельскай бібліятэкі і Дзіцячай школы мастацтваў, у якім прыняў удзел  іерэй С. Сысаляцін, настаяцель храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная радасць”. Яно адбылося ў  рамках  Года беларускай жанчыны і было прысвечана творчасці мастака-ілюстратара дзіцячых кніг Алены Георгіеўны Лось.

Алена Лось з’яўляецца старэйшым і знакамітым кніжным графікам Беларусі. Яе дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Пружаншчыне. Больш за 200 кніг для дзяцей з яе ілюстрацыямі выйшла ў беларускіх выдавецтвах. Мастачка шмат падарожнічала, цікавілася і вывучала беларускае народнае мастацтва, яго традыцыі. Гэта зрабіла вялікі ўплыў на яе творчасць. Ёсць у Алены Георгіеўны серыя карцін пад назвай “Ружанскія паданні” і  створана яна паводле дзіцячых успамінаў, гістарычных  легендаў  і  паданняў аб Ружанах.

Расказ пра мастака і яе творчасць  упрыгожылі беларускія народныя песні і кампазіцыі ў выкананні вучняў і педагогаў Новазасімавіцкай школы мастацтваў.

Іерэй Сергій Сысаляцін адзначыў у сваім выступленні вялікую ролю жанчын у сям’і, захаванні веры, служэнні мастацтву.

В.Ф. Дзімітруковіч (бібліятэкар філіяла “Новазасімавіцкая сельская бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »