19 мая ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс знаўцаў “Мой родны край”, прысвечаны нашай Пружаншчыне.
Каманды падлеткаў 7-га класа Параслянскай школы спаборнічалі паміж сабой у 5-ці турах конкурсу: “Гісторыя”, “Архітэктурныя помнікі”, “Вялікая Айчынная вайна на Пружаншчыне”, “Славутыя землякі” і “Злажы пазл”. Хлопцы і дзяўчаты праверылі свае веды па краязнаўстве і атрымалі новую інфармацыю пра наш Пружанскі край.
В.Ф. Дзімітруковіч (бібліятэкар філіяла “Новазасімавіцкая сельская бібліятэка”)

