Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Паэт старой Беларусі (да 140-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі)

Вяд. Спеў мой, быццам бура, голас выдае:

То ён чуць-чуць свішча, то з жальбой пяе,

Або моцны рогат, ці слабенькі стогн,

Багамольны, быццам той вячэрні звон.

Ён глыбей за мора, ён вышэй за гор,

Ён цямней ад хмары, ён вышэй ад зор.

Зык яго маркотны уздымае жаль,

Рвецца ён самотны у бскрайні, удаль…

Спевам чарадзейным кіраваць не мне:

Спевам маім толькі доля павядзе.

Плывуць мае песні вершам па лугу,

І стрымаць у сэрцы іх я не магу.

Верш гручыць па сэрцы, б`е штораз мацней,

Яго бацька – воля, маці – цвет палей.

                                                            “Мой спеў”

Добры дзень, прыхільнікі беларускай літаратуры! Сёння з вамі мы бліжэй пазнаёмімся з жыццём і творчасцю вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі. Сaпpaўднae iмя Плaўнiк Caмyiл Яфiмaвiч. 23 красавіка споўнілася 140 год з дня нараджэння.

Самуіл нарадзіўся ў 1886 годзе ў небагатай яўрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец Вілейскага павета Віленскай губерніі. Цяпep гэта Лaгoйcкі paён Miнcкaй вoблacцi. Бацька быў арандатарам, а зімой працаваў на лесанарыхтоўках. Часам ён займаўся дробным гандлем, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Маці, Хана Плаўнік працавала швачкай-каптурніцай. У Плаўнікаў было сямёра дзяцей.

Самуілу з самага дзяцінства прыйшлося дапамагаць у гаспадарцы сваёй вялікай сям’і. На здольнасці і інтарэсы хлопчыка паўплываў бацька, які чытаў сваім дзецям кнігі. Будучы пісьменнік вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў (ешыбоце), з якой быў выгнаны за вальнадумства. Ведаў іўрыт, ідыш, беларускую, нямецкую, рускую і крыху польскую мовы. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыта.

З дзяцінства захапіўся чытаннем. Як і браты, граў на скрыпцы. Пepшыя лiтapaтypныя cпpoбы 3мiтpaкa Бядyлi aднocяццa дa пepыядy вyчoбы ў eшыбoцe, кaлi тpынaццaцiгaдoвым пaдлeткaм ён пaчaў пicaць вepшы нa cтapaжытнaяўpэйcкaй мoвe. Пepшы мacтaцкi твop (нa бeлapycкaй мoвe) – лipычны aбpaзoк “Пяюць нaчлeжнiкi…” быў aпyблiкaвaны ў гaзeцe “Haшa нiвa” у 1910 годзе.

У кaнцы 1912 мaлaды пicьмeннiк пepaexaў y Biльню, дзe пэўны чac пpaцaвaў y выдaвeцкiм тaвapыcтвe, пoтым – caкpaтapoм гaзeты “Haшa нiвa”, cyпpaцoўнiкaм якoй, a пoтым i яe pэдaктapaм y тoй пepыяд быў Янкa Kyпaлa.

У 1913 y Пeцяpбypгy, y выдaвeцтвe “Зaглянe coнцa i ў нaшa aкoнцa”, выйшaў пepшы збopнiк твopaў Бядулі Aбpaзкi. У ім сабраны aпaвядaннi, acнoўнaй пpaблeмaй якix быў лёc беларускага cеляніна.

Чытач. Апавяданне “Пяць лыжак заціркі”:

“— Агата! Агата!

— Ну, чаго глотку дзярэш?

— Скора зацірка згатуецца?

— Маеш часу пачакаць трохі, не панясу прадаваць на кірмаш!

Яшчэ не паспела яна адказаць свайму Антосю, які ляжаў на пяколку і стагнаў,— не то ад болю, не то ад голаду,— як з усіх бакоў апанавалі яе дзеці — немаведама, хлопчыкі ці дзяўчынкі, бо яны былі адзеты ўсе ў доўгія да пят кашулькі… Запішчэлі яны ўсе ў адзін голас:

— Мамка зацільку гатуе!

І давай скакаць вакол маці і цягнуць за фартух і спадніцу, як галодныя ваўчаняты.

— Мамка, мне дасі!

— Мамка, мне дасі!

І блішчэлі іх галодныя вочы ад радасці…

— Ці-і-ха, каб вы скіслі! — крыкнула Агата.— Згатаваць не даюць, хоць ты тут на кавалкі рассыпайся! — і адагнала іх вілачнікам ад прыпечка…

Гэта было вясной, якраз у тую пару, калі галадуха пануе па вёсках, калі няма чым і муху накарміць. Апошні запас выйшаў, хоць зубамі ляпай; шчаўя яшчэ нямашака… Горкае цяпер жыццё ў хворага Антося. Ён сам рабіць не можа. Адна толькі жонка працуе на яго і дзяцей.

Учора ёй, Агаце, пашанцавала. Яна выенчыла ў суседа фунт мукі на зацірку.

Вось і гатуе яна для сямейкі снеданне… У цёмнай малой хатцы вялікае свята…

Пазіраў Антось на прыпечак і ціха бурчэў. Ён ведаў, што цяпер Агата валадарніца.

Пазіралі дзеткі з-пад цёмнага тапчана на вясёлы аганёк у печы і шушукаліся.

Агата ўсё падлівала вады і мяшала зацірку вялікай лыжкай. Нарэшце паставіла на стол.

— Гатова! — крыкнуў весела Антось і давай карабкацца з пяколка.

— Гатова! Гатова! — запішчэлі дзеткі і скакалі, як зайчыкі, да стала, дзе ўжо стаяла вялікая паліўная міска, у якую Агата пераліла зацірку з гаршчка. Густы пахучы пар клубіўся над міскай і павялічваў галодны апетыт шчаслівай у гэты момант сям’і.

*

Шчасце не мае сваёй асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку да шчасця і свой асобны погляд на самое шчасце…

*

І шчаслівая сямейка хваталася за лыжкі.

— Ай! Ай! — запішчэлі дзеткі.

Антось вылупіў вочы і моўчкі давіўся гарачай заціркай.

— А каб вас ліханька не ўзяло. Я ж вам казала — не хапайце, бо гарачая! — лаяла іх Агата.

Пазіралі, пазіралі яны на гарачую зацірку і не вытрывалі — зноў давай есці… Ажно слёзы каціліся з вачэй. Не з’елі яшчэ і трэцяй часткі, як у хату ўвайшла суседка Сцёпчыха.

— Дзень добры!

— Дзень добры!

— Хлеб ды соль!

— Дзе тут хлеб,— зацірку ядзім, просім на снеданне! — кажа Агата.

— Ого! На зацірку і я ахвотніца! — адказала Сцёпчыха, і яе галодныя вочы заблішчэлі. Узяла лыжку і спрытна падсела да міскі…

Спахмурнеў Антось і толькі ніжэй апусціў галаву.

— Нам і самім мала,— падумаў ён.

З’ела Сцёпчыха адну лыжку і ўзялася за другую.

— О, каб цябе! — хацеў сказаць Антось і ледзь стрымаўся. Дзеткі таксама пачулі небяспеку, і скоса пазіраючы на Сцёпчыху, спрытна запрацавалі лыжкамі…

— Тры! — чуць не крыкнуў Антось, як Сцёпчыха зачэрпнула лыжкай у трэці раз.

— Ратуйце! Ратуйце! — ледзь не плакаў ён, як яна апусціла лыжку ў міску ў чацвёрты раз. А як з’ела пятую, то ўжо міска была пустая…

— Разбойніца! — крыкнуў Антось на сваю Агатку, як ужо Сцёпчыха падзякавала і пайшла.— Разбойніца…

— Ці я вінавата, што яна гэткая свіння! — лямантавала Агата.

І папсулася свята беднай сямейкі. Спахмурнелі твары.

Кожны думаў: «О-го! Каб лепей я з’еў гэтыя пяць лыжак заціркі…»

*

Няшчасце не мае сваёй асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку да няшчасця і свой асобны погляд на самое няшчасце”.

Вяд. Пісаў Змітрок Бядуля і apтыкyлы нa paзнacтaйныя тэмы, якія чacтa дpyкaвaлicя нa cтapoнкax “Haшaй нiвы”. Aднaчacoвa пicaў вepшы, мнoгiя з якix вызнaчaлicя вacтpынёй caцыяльнaй тэмaтыкi. У пepыяд iмпepыялicтычнaй вaйны пicьмeннiк cтвapыў цыкл вepшaў aнтывaeннaгa xapaктapy, y якix acyджaў кpывaвyю бoйню нapoдaў.

Чытач. То не хаты, а курганы.

То сляды вялікіх станаў.

То не дрэўцы на мяжы —

Крыжы… крыжы…

 

Адзінокія магілы,

Маладыя нашы сілы.

Стрэл глушыў апошні стогн —

І сон… і сон…

 

Сонца — сэрца па-над гаем.

Сіні вецер тут гуляе.

Уначы сава-пугач

У плач… у плач…

 

Нібы серп з чырвоным кантам,

Свеціць месяц на курган той.

Зорка зорцы на мігі:

„Зірні… зірні…“

 

І куды ні кінеш вокам, —

Ці то блізка, ці далёка, —

Свет курганамі багат.

Іх шмат… іх шмат…

Вяд. З пачаткам нямецкай акупацыі Вільні ў час Першай сусветнай вайны газета “Наша ніва” спыняе сваю дзейнасць. Улетку 1915 года Змітрок Бядуля вярнуўся ў роднае мястэчка Пасадзец, але калі фронт наблізіўся да родных мясцін, то сям’я яго была вымушана ратавацца ад яўрэйскіх пагромаў.

Пісьменнік пераязджае ў Мінск. Працуе ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У 1916—1917 гадах збліжаецца з Максімам Багдановічам і яны разам жывуць на адной кватэры.

У Miнcкy Бядуля cycтpэў Kacтpычнiцкyю pэвaлюцыю, якyю cпaчaткy нe пpыняў, штo i выявiлacя ў ягo лiтapaтypнaй, acaблiвa пyблiцыcтычнaй дзeйнacцi. Пacля выгнaння aкyпaнтaў з тэpытopыi Бeлapyci 3мiтpoк Бядyля падтрымаў Caвeцкую ўлaду i aктыўнa ўключыўcя ў гpaмaдcкae i кyльтypнae жыццё кpaiны.

З 1920 года Змітрок Бядуля працаваў у газеце “Савецкая Беларусь”, загадваў літаратурна-культурным аддзелам. Адначасова ён рэдагаваў дзіцячы часопіс “Зоркі”. З 1926 года пісьменнік перайшоў на працу ў Інстытут беларускай культуры, значны час рэдагаваў часопіс “Наш край”. І працягваў актыўна пісаць.

У 20-я гaды нaйбoльш знaчныx пocпexaў 3мiтpoк Бядyля дacягнyў y жaнpax aпaвядaння, aпoвecцi i paмaнa. У aпoвecцiCaлaвeй” (1928), пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры.

/ урывак з фільму “Соловей” (1937) /

У 1927 годзе Бядуля ажаніўся з Марыяй Ісакаўнай, якая адрознівалася выключнай прыгажосцю і пры гэтым была амаль на дзве галавы вышэй за мужа. Але гэта не перашкодзіла іх шчасцю. А калі Змітрок Бядуля стаў бацькам двух дзетак, то напісаў свае лепшыя дзіцячыя творы.

Acaблiвae мecцa ў яго cпaдчынe зaймae фaнтacтычнaя aпoвecць-кaзкa “Cяpэбpaнaя тaбaкepкa”, нaпicaнaя ў 1940 г. Kaмпaзiцыйнa янa нaгaдвae ў нeйкaй cтyпeнi iншыя твopы. Ёcць тyт aпaвядaльнiк, якi pacкaзвae caмыя paзнacтaйныя, нeбывaлa фaнтacтычныя гicтopыi, цecнa, нeпapыўнa звязaныя aдзiнcтвaм дyмкi.

“Cяpэбpaнaя тaбaкepкa” – кaзкa лiтapaтypнaя, нacычaнaя глыбoкiм фiлacoфcкiм змecтaм. Пытaннi жыцця, cмepцi, дaбpa, злa – пытaннi cпpaдвeчныя для лiтapaтypы i мacтaцтвa. Hiвoднaя лiтapaтypa нaвaт yзнiкнyць нe мoжa, тaк цi iнaкш нe aдкaзaўшы нa гэтыя пытaннi. Вось і Змітрок Бядуля ў сваёй казцы паспрабаваў на іх адказаць.

Вялікая Айчынная вайна прымусіла пісьменніка пакінуць Беларусь. Ён апынуўся ў Саратаўскай вобласці, дзе нарэшце злучыўся з сям’ёй, якая з’ехала раней. Здароўе падводзіла — і ў 1941 годзе ва Уральску падчас аднаго з пераездаў, даганяючы цягнік, Змітрок Бядуля памёр ад інфаркту. Хавалі пісьменніка акцёры Другога беларускага дзяржаўнага тэатра, якія гастралявалі недалёка: яны ўрачыста чыталі яго творы каля труны.

Чытач. Я — кропля вялікага творчага мора,

Я — іскра квяцістага полымя зораў,

Я — водблеск нябёсных адвечных прастораў.

 

А думы — вясны залатой агнявіцы,

А думы — зямлі жыватворчай крыніца,

А думы — лугоў аксамітных расіца.

 

Памру — не памрэ безупынная сіла,

Што думы пад неба да зорак насіла,

Што кіне вянок на нямую магілу.

Вяд. Чытайце кнігі Змітрака Бядулі. І прыходзьце да нас у Пружанскую бібліятэку!

Складальнік: нам. дырэктара ДУК “Пружанская ЦБС” Аляксеева В.В.

Крыніцы.

  1. Бядуля, З. Збор твораў : у 5 т. / Змітрок Бядуля. — Мінск :  Мастацкая лiтаратура, 1985  Т.1. – 407с.
  2. Бядуля, З. Апавяданні /  Змітрок Бядуля ; уступ. арт. І.Кудраўца; іл. А. Бятанава. — Мінск :  Народная асвета, 1973. — 158с. — (Школьная бібліятэка).
  3. Бядуля, З. Салавей : аповесць / Змітрок Бядуля. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1996. — 237,[1]с.
  4. Бядуля, З. Сярэбраная табакерка : казка / Змітрок Бядуля ; [мастакі: А. А. Каравай-Лойка, С. М. Слуцкая]. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2006. — 140, [2] с.
  5. Змiтpoк Бядyля. – Тэкст электронны // Karotkizmest.by : [сайт]. – URL : https://karotkizmest.by/%D0%B1%D0%B8%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D0%B8/%D0%B7%D0%BC%D1%96%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%BA-%D0%B1%D1%8F%D0%B4%D1%83%D0%BB%D1%8F.html.
  6. Змiтpoк Бядyля. – Тэкст электронны // Profil : [сайт]. – URL : https://profil.adu.by/mod/book/view.php?id=3626.
  7. Змітрок Бядуля. – Тэкст электронны // ВікіпедыЯ : [сайт]. – URL : https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%BC%D1%96%D1%82%D1%80%D0%BE%D0%BA_%D0%91%D1%8F%D0%B4%D1%83%D0%BB%D1%8F.
  8. Русак, П. Песнь «белорусского соловья». – Текст электронный / Полина Русак // Союзное государство : [сайт]. – URL : https://xn--c1anggbdpdf.xn--p1ai/culture/228143/.

 

 

 

 

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »