У чарговы раз філіял “Ліноўская сельская бібліятэка” далучыўся да праекту “Кожная пятніца – роднае, сваё” і падрыхтаваў для выхаванцаў прышкольнага лагера пазнавальна-гульнявую праграму “Алімпійскі сусвет”. У час мерапрыемства дзецям расказалі пра алімпійскія сімвалы, якія віды спорту лічацца алімпійскімі. Шмат цікавай інфармацыі прысутныя атрымалі пра беларускіх алімпійскіх спартсменаў. Яны даведаліся, у якіх відах спорту ўдзельнічалі нашы спартсмены і якія ўзнагароды былі атрыманы. Завяршыўся аповед гульнямі, дзе прысутныя паказалі свой спрыт, уменне працаваць у камандзе.
Хоць не кожны з прысутных можа стаць алімпійскім чэмпіёнам, але займацца спортам пад сілу кожнаму.
![]() |
![]() |
![]() |
М.С. Жалнерчук (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)



