Тысячы беларускіх дзяцей выраслі на кнігах, якія афармляла вядомы мастак-ілюстратар Алена Георгіеўна Лось.
Нарадзілася Алена Георгіеўна 22 студзеня 1933 года ў Вільнюсе. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Пружаншчыне: у вёсках Лыскава і Магілёўцы, пасёлку Ружаны. Алена Лось — добры, тонкі і чулы па сваёй натуры чалавек. На працягу ўсяго жыцця мастачкі ўспаміны пра непаўторную прыгажосць Пружанскага краю застануцца жывой крыніцай яе творчасці. У 2008 г. Алена Георгіеўна прыязджала на Пружаншчыну. Сустрэча са знакамітай мастачкай адбылася ў Пружанскім палацыку.
Бібліятэкарам дзіцяча-юнацкага сектара ЦРБ імя М. Засіма была праведзена гадзіна краязнаўства “Мастачка Алена Лось” для вучняў 3-4 кл. прышкольнага выхаваўча-аздараўленчага лагера гімназіі.
Чулец Г. А. (бібліятэкар дзіцяча-юнацкага сектара ЦРБ імя М. Засіма)

