19 чэрвеня ў філіяле “Калядзіцкая сельская бібліятэка” для вучняў выхаваўча-аздараўленчага лагера “Солнышко” у рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшла гутарка “Беларуская народная казка”. Дзеці адказвалі на пытанні вядучага, успаміналі, якімі словамі пачынаюцца казкі, па ўрыўкам адгадвалі назвы казак і называлі іх герояў. Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на казкі беларускіх аўтараў-казачнікаў.
Т.І. Аляхновіч (бібліятэкар філіяла “Калядзіцкая сельская бібліятэка”)
