Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

“Мастачка Алена Лось”

Тысячы беларускіх дзяцей выраслі на кнігах, якія афармляла вядомы мастак-ілюстратар Алена Георгіеўна Лось.

Нарадзілася Алена Георгіеўна 22 студзеня 1933 года ў Вільнюсе. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Пружаншчыне: у вёсках Лыскава і Магілёўцы, пасёлку Ружаны. Алена Лось — добры, тонкі і чулы па сваёй натуры чалавек. На працягу ўсяго жыцця мастачкі, успаміны аб непаўторнай прыгажосці Пружанскага краю застануцца жывой крыніцай яе  творчасці. У 2008 г. Алена Георгіеўна прыязджала на Пружаншчыну. Сустрэча са знакамітай мастачкай  адбылася ў Пружанскім палацыку.

Бібліятэкарам дзіцяча-юнацкага сектара ЦРБ імя М. Засіма была праведзена гадзіна краязнаўства  для вучняў 3-4 кл. прышкольнага выхаваўча-аздараўленчага лагера (гімназіі).

 

 

 

 

 

 

Чулец Г. А. (бібліятэкар дзіцяча-юнацкага сектара ЦРБ імя М. Засіма)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »