У час літаратурнай гульні-конкурсу “Чароўны свет беларускіх народных казак”, якая прайшла ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка”, прысутныя ўспомнілі беларускія народныя казкі.
Народныя казкі – найбагацейшы скарб нашага народа. Менавіта праз казку дзеці дакрануліся да жыцця, культуры, быту нашых продкаў. У час мерапрыемства прысутныя прымалі ўдзел у розных конкурсах і гульнях. Паслухалі беларускую народную казку “Вол”, абмеркавалі яе і адказалі на пытанні. У завяршэнні мерапрыемства дзеці выканалі цікавае заданне, дзе ў час чытання казачнай гісторыі ім патрэбна было палічыць колькасць схованых назваў беларускіх казак.
Беларускія казкі цудоўныя ва ўсіх адносінах і маюць свае асаблівасці. У іх закладзена жыццёвая мудрасць, транслююцца духоўныя якасці і каштоўнасці, уласцівыя менавіта беларускім людзям.
А.М. Антончык (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)


