У рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” і напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку, Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў мясцовай школы на аўкцыён ведаў “Моўная скарбонка”.
“Усе па сто”, “Эрудыт”, “Незавершаныя сказы”, “Перакладчыкі”, “Пралеска” – цікавыя заданні, пад час якіх дзеці прадэманстравалі свае веды, кемлівасць і спрыт.
В.У. Фасевіч (загадчык філіяла “Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка”)

