Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Беларусь – мой гонар і слава

Дзень народнага адзінства адзначаецца ў нашай краіне ўжо пяты год запар і сёння трывала ўмацаваўся ў свядомасці беларусаў як сімвал міру, дружбы і згоды.

З нагоды гэтай даты ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла інтэлектуальная віктарына “Беларусь – мой гонар і слава”. Кожны раунд гульні быў прысвечаны асобнай грані беларускай ідэнтычнасці: беларускі фальклор і міфалогія, гістарычныя падзеі, культурная спадчына, беларускія пісьменнікі і мова, сучасныя дасягненні незалежнай Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі мерапрыемства адначасова змаглі праверыць свае веды і пазнаць шмат новага і цікавага пра нашу краіну.

Кетрык І.А., загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »