- БІБЛІЯТЭЧНАЯ СЕТКА
На 01.01.2023 год у ДУК “Пружанская ЦБС” уваходзяць 18 бібліятэк (цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма, раённая дзіцячая бібліятэка імя Алены Лось, дзве гарпасялковыя – Ружанская і Шарашэўская, 1 гарадская, 13 сельскіх (з іх 3 бібліятэкі-клуба: Варанілавіцкая, Зеляневіцкая Лыскаўская). Усе бібліятэкі працуюць на поўную стаўку.
У справаздачным годзе бібліятэчная сетка скарацілася на сем адзінак. На падставе рашэння Пружанскага райвыканкама №1066 ад 27.06.2022 з 01.092022 года Ружанская ДБ аб’яднана з Ружанскай Гпб, а Белавусаўшчынская, Роўбіцкая, Старавольская, Хараўская, Шаняўская, Шчарчоўская СБ аб’яднаны з сельскімі клубамі і пераўтвораны ў СКБ.
- УМАЦАВАННЕ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ БАЗЫ
У чацвёртым квартале з’явіўся пандус у ЦРБ, на ўсталяванне якога пайшло 18 492,43 бел.рублёў. Цяпер у ЦБС налічваецца 6 нахільных пляцовак у ЦРБ, РДБ, Калядзіцкай, Кляпацкай, Навасёлкаўскай, Мокраўскай СБ, што дае магчымасць наведаць гэтыя ўстановы грамадзянам з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і маладым мамам з дзіцячымі каляскамі.
У 2-м квартале для ЦРБ былі набыты тры камп’ютары LG LCD мадэлі N-tech на агульную суму 5596,81 бел. рублёў.
У Новазасімавіцкай СБ зроблены касметычны рамонт фае на суму 532,19 руб. і за па-за бюджэтныя сродкі набыты стэлаж на суму 122,0 руб.
За грашовую прэмію (40 базавых велічынь), атрыманую ў ХХХ Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, Шарашэўская Гпб набыла каляровы прынтар Epson L 3100 за 772.30 бел.рублі, і фарбы да яго 203,81 руб. (усяго — 976,61 руб.) і выставачны перанасныметалічны стэлаж на суму 264,0 рублёў.
- КАНТРОЛЬНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ
чытачы | наведванні | кнігавыдача | ||||||||
План | вык. | у т.л. вірт | %
|
план | выкан. | у т.л.
вірт-я |
% | план | выкан. | % |
19120 | 19696 | 1930 | 103 | 210 000 | 220871 | 88484 | 105 | 272 200 | 282331 | 104 |
Усе кантрольныя паказчыкі плана перавыкананы. План праграмы “Культура Беларусі” па колькасці наведванняў перавыкананы на 5%.
Тым не менш, у параўнанні з мінулым годам, назіраецца тэндэнцыя зніжэння ўсіх бібліятэчных параметраў. Непасрэдных чытачоў стала менш на 662, на 11245 адзінак скарацілася колькасць рэальных наведванняў, на 29098 экз. менш выдадзена бібліятэчных дакументаў. На зніжэнне паказчыкаў негатыўна паўплывалі наступныя фактары: закрыццё бібліятэк і эпідэміялагічная сітуацыя ў раёне, звязаная з каранавіруснай інфекцыяй Covid-19.
Працэнт бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва ў цэлым па раёне складае 41, сельскага (з улікам чытачоў перасоўнай бібліятэкі) – 32,7, без уліку дадзеных бібліёбуса – 30. З улікам віртуальных чытачоў ахоп насельніцтва складае 45,8%.
- БІБЛІОБУС
Насельніцтва 68 аддаленых населеных пунктаў абслугоўвалася “мабільнай бібліятэкай”. Зроблена 90 выездаў. Абслужана 506 чытачоў (пры плане – 550), якім выдадзена 16282 экз. дакументаў (пры плане – 10000), колькасць наведванняў склала – 1907 (пры плане – 2475). План па наведванням і чытачам не выкананы па наступных прычынах: адсутнасць паліва для аўтамабіля (мінус 1 выязд), рамонт тэхнікі (- 3), сацыяльны водпуск вадзіцеля (- 4), хвароба бібліятэкара (- 11), вакцынацыя бібліятэкара супраць кавіда (- 1).
У справаздачным годзе агульная колькасць населеных пунктаў, якія сталі абслугоўвацца перасоўнай бібліятэкай скарацілася на адзінку, іх стала 68. У параўнанні з мінулым годам усе паказчыкі работы перасоўнай бібліятэкі зменшыліся: выездаў на 9 адзінак, чытачоў на 38 чалавек, наведванняў на 300, кнігавыдача на 2614 экз.
Адміністрацыя ЦБС праводзіць маніторынг маршрутаў і штомесячна зацвярджае графік выездаў бібліёбуса. АБМ было зроблена 8 выездаў па розных маршрутах з мэтай аказання практычнай дапамогі.
- АЎТАМАТЫЗАЦЫЯ
Усе бібліятэкі ЦБС камп’ютарызаваны, падключаны да сеткі Інтэрнэт.
Налічваецца 53 камп’ютары (з іх 3 ноутбукі), 35 ШФП, 20 прынтараў, 1 капіравальны апарат.
Колькасць абсталявання па гадах выпуску выглядае наступным чынам (гл. табліцу).
Назва абсталявання | Усяго | Да 5 год | Ад 5 да 10 год | Старэй 10 год |
Камп’ютары | 53 | 9 | 28 | 16 |
ШФП (шматфункцыя-нальная прылада) | 35 | 14 | 14 | 7 |
Прынтары | 20 | 6 | 1 | 13 |
У штаце ЦРБ маецца 1 стаўка інжэнера-праграміста.
- ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ. РАБОТА З САЙТАМ
На працягу года вялася работа па своднаму электроннаму каталогу. каталог уключае 94 485 запісаў, ў тым ліку рэтраспекцыі – 19 525 экз. З мэтай падрыхтоўкі да падключэння да рэгіянальнага зводнага электроннага каталогу адрадагавана 5000 запісаў.
Штодзённа папаўняліся электронных БД “Артыкулы Пружанскай ЦБС” і “Краязнаўства”. На 01.01.2023 зроблена адпаведна 16566 (1183 за 2022) і 7840 запісаў (754 за 2022). Запісы вяліся ў версіі АLISWEB.
Сайт cbslib.by створаны самастойна інжэнерам-праграмістам ЦБС. Работа па напаўненню сайта інфармацыяй вядзецца бібліятэкарам аддзела бібліятэчнага маркетынга штодзённа (акрамя выхадных і святочных дзён).
У 2020 годзе створаны групы ў сацыяльных сетках “УКантакце”, “Фейсбуку”, на Ютубе.
Акрамя таго, свае старонкі маюць 5 бібліятэк: РДБ (УКантакце, Інстаграме), Ружанская Гпб (УКантакце, Інстаграме, Аднакласніках), Навазасімавіцкая (УКантакце, Аднакласніках), Ліноўская (УКантакце), Навасёлкаўская (Аднакласніках).
- ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ
Карыстальнікам прапаноўвалася 24 віды платных паслуг. З іх ЦРБ – 21. За год ЦБС зарабіла 12227,51 руб., пры плане 12200 руб. З іх ЦРБ – 5893,2 руб. (48%), ГПБ – 1536,86 руб. (13%), СБК – 998,7 руб (8%). Лідарам па аказанню дадатковых паслуг з’яўляецца ЦРБ, а сярод сельскіх бібліятэк – Ліноўская і Кляпацкая.
Самымі папулярнымі відамі платных паслуг застаюцца ксеракапіраванне і раздрукоўка тэксту. Не карыстаюцца попытам дыскатэкі, платныя канцэрты.
- КАМПЛЕКТАВАННЕ ФОНДАЎ
Аб’ём бібліятэчнага фонду ДУК “Пружанская ЦБС” на 01.01.2023 налічвае 255703 экз. дакументаў. Паступленні па ЦБС склалі – 21 825 экз. (+ 7302 экз. да мінулага года) Для чытачоў-дзяцей фонд папоўніўся на 12660 экз. кніг, часопісаў, аўдыёвізуальных дакументаў рознай тэматыкі, з іх – 10 144 экз. кніг.
На камплектаванне бібліятэчных фондаў з раённага бюджэту выкарыстана 141040,13 руб., што на 18 542,07 руб. больш чым у мінулым годзе. З іх на кнігі – 70 329,46 руб., на перыядычныя выданні – 69 275,27 руб., на набыццё права доступа да электроннай базы – 1 435,40 р. З раённага бюджэту набыта 5 104 экз. кніг (+1907 да мінулага года), з іх сацыяльна значнай літаратуры 1 047 экз. на суму 15 487,24 руб.
Працэнт фінансавых сродкаў, накіраваных на камплектаванне складае 13,3 ад агульнай сумы на фінансаванне бібліятэк.
Абнаўляемасць фонду складае 8,5 %.
Асноўнымі крыніцамі набыцця кніг з’яўляюцца беларускія выдавецтвы: “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”, “Беларусь”, выдавецкі Дом “Звязда”, “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, РЦПІ, а таксама ААА “Кніжны сад”.
Набыта 98 экз. выданняў праваслаўнай тэматыкі на суму 1 353,85 руб.
У дар ад чытачоў атрымана 218 экз. кніг на суму – 1 281,56 руб. Найбольш кніг падарылі чытачы Навазасімавіцкай СБ (73 экз.), абанемента ЦРБ імя М. Засіма (45 экз.).
Бязвыплатная перадача:
З рэспубліканскага бюджэту – 73 экз.кніг на суму 3 232,48 руб.
З абласной бібліятэкі – 4 экз. кніг на суму 58,04 руб.
Замена склала 166 экз. на суму 927,12 руб.
З усіх крыніц фінансавання на камплектаванне фондаў выкарыстана 146539,33 руб., у тым ліку на кнігі – 75 828,66 руб., на перыядычныя выданні – 69 275,27 руб., на набыццё права доступа да электроннай базы – 1435, 40 р.
Сума падпіскі на перыядычныя выданні склала 69 275,27 руб., з іх на расійскія выданні – 10 901,97 руб., на беларускія выданні – 58 373,3 руб. Выпісана 32 назвы (80 камплектаў) расійскіх часопісаў, 17 назваў (111 камплектаў) беларускіх газет, 58 назваў (293 камплекта) часопісаў.
Фонд бібліятэк аграгарадкоў на канец справаздачнага года складае 63323 экз. дакументаў (- 98482 да мінулага года). Памяншэнне фонда тлумачыцца тым, што колькасць бібліятэк-аграгарадкоў паменшылася на 11.
- Хараўская, Шаняўская, Шчарчоўская, Старавольская, Белавусаўшчынская, Роўбіцкая бібліятэкі аграгарадкоў былі пераўтвораны ў сельскія клубы-бібліятэкі.
- Ружанская, Шарашэўская гарпасялковыя бібліятэкі з’яўляюцца бібліятэкамі пасёлкаў гарадскога тыпу.
- Ружанская дзіцячая бібліятэка аб’яднана з гарпасялковай.
- Зеляневіцкая і Мокраўская бібліятэка з’яўляюцца бібліятэкамі сельскіх населеных пунктаў.
Усяго паступіла 2556 экз. У сярэднім адна бібліятэка аграгарадка атрымала 319 экз. кніг, 12 найменняў часопісаў, 5 газет.
За 2022 год выбыла 76623 экз. бібліятэчных дакументаў.
Спісана па прычынах:
устарэлыя па зместу – 730 экз.;
ветхія – 19 138 экз.;
згубленыя чытачамі – 41 экз.;
нехапаючыя пры праверках фонда – 125 экз.;
перададзены на баланс клубаў-бібліятэк –– 40782 экз.;
пераразмеркаваны – 8 498 экз.;
заканчэнне тэрміну карыстання перыядычнымі выданнямі – 6 850 экз.;
па іншым прычынам – 14 экз.
Вядзецца работа па захаванасці бібліятэчных фондаў. У справаздачным годзе праведзена 5 праверак фондаў бібліятэк. (Цэнтральная раённая бібліятэка ім. М. Засіма, Слабудская СБ, Шчарчоўская СБ, Мураўская СБ, Ліноўская СБ).
Работнікамі аддзела праводзіліся практыкумы па рабоце з фондам і кансультацыі з зноў прынятымі супрацоўнікамі сельскіх бібліятэк.
- КАДРЫ
Бібліятэчных спецыялістаў ў сістэме налічваецца 47. З іх вышэйшую адукацыю маюць 31 (66%), у тым ліку бібліятэчную 24 (51 %). З сярэдняй спецыяльнай адукацыяй працуюць 16 (34 %), у тым ліку з бібліятэчнай – 10 (21%). Усяго спецыялістаў з бібліятэчнай адукацыяй 34 (72,3%).
Два спецыялісты праходзяць перападрыхтоўку ў ДзУА “Інстытут культуры Беларусі” на базе вышэйшай адукацыі іншага профілю.
У 2022 годзе 4 бібліятэкары ЦБС прайшлі абласныя курсы павышэння кваліфікацыі (з іх 2 дыстанцыйна).
За удзел у ХХХ Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” Шарашэўская Гпб у намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” атрымала дыплом ІІ ступені.
- МЕТАДЫЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНА-АНАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
У 2022 годзе былі праведзены 2 семінары: “Патрыятычнае выхаванне новага пакалення сродкамі бібліятэк” (Раённыя будні. – 2022. – 30 сакавіка), “Мастацкі свет роднага слова”.
У чэрвені прайшло выяздное пасяджэнне клуба бібліятэкараў “Дыялог” на тэму “Сельская бібліятэка: ідэі, майстэрства, творчасць”. Свае напрацоўкі ў рабоце з дзіцячым чытачом прадставілі Калядзіцкая, Навасёлкаўская, Хараўская СБ.
Для работнікаў ЦРБ, гарадской бібліятэкі працавала “Школа спецыяліста”. Пасяджэнні праходзілі адпаведна плана работы.
Зроблены аналіз анкетавання карыстальнікаў ЦРБ “Чытанне ў лічбавую эпоху” (арганізатарам сацыялагічнага даследвання выступіў аддзел бібліятэказнаўства абласной бібліятэкі імя А. Пушкіна).
Для бібліятэкараў без спецыяльнай адукацыі былі праведзены тры сустрэчы, на якіх разглядаліся асноўныя прынцыпы арганізацыі бібліятэчнай справы, дызайн бібліятэкі, нормы часу бібліятэкара, краязнаўчая дзейнасць, новыя формы сацыякультурнай дзейнасці для падлеткаў і моладзі.
Аказвалася метадычная і практычная дапамога бібліятэкам, якая здзяйснялася праз кансультацыі па розных пытаннях бібліятэчнай тэорыі і практыкі (44), наведванні бібліятэк 74 (з іх супрацоўнікамі АБМ – 49).
- ВЫДАВЕЦКА-ПАЛІГРАФІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Асноўнымі напрамкамі выдавецкай прадукцыі з’яўляліся: краязнаўства, папулярызацыя нацыянальнай культуры. Да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў выдадзена 45 інфармацыйна-рэкламных буклетаў. Па краязнаўству – 7.
Супрацоўнікамі АБМ складзена 23 сцэнарыі, з іх па папулярызацыі беларускай культуры – 15, прававой тэматыцы – 3.
- ПРАЕКТЫ ГОДА
Бібліятэкі ЦБС удзельнічалі ў наступных праектах:
- Рэспубліканская акцыя па стварэнні буклукаў “Мая дзіцячая кніга” (сакавік, 18 буклукаў). Арганізатарам выступіла ЦБС дзіцячых бібліятэк г. Мінска.
- Міжнародная акцыя “Гісторыя адной кнігі” (красавік, 22 бібліятэкі). Арганізатарам выступіла ЦБС дзіцячых бібліятэк г. Мінска. (Раённыя будні. – 2022. – 14 мая).
- Міжнародная акцыя “Чытаем дзецям пра Вялікую Айчынную вайну” (май, 10 бібліятэк). Арганізатарам 13 раз выступіла Самарская абласная дзіцячая бібліятэка).
- Міжнародная акцыя “Вялікая Айчынная вайна – наш агульны дом”. Арганізатарам выступіў АБМ ЦРБ. У ім прынялі ўдзел 15 бібліятэк раёна, 7 бібліятэк КДУ “Іртышская ЦРБ”.
- Рэспубліканскі конкурс, прысвечаны Максіму Багдановічу “Пад зоркай Венеры”. 10 бібліятэк сістэмы прапанавалі сваім чытачам ва ўзросце да 18 год запісаць відэачытанне верша паэта. Арганізатарам выступіла Мінская абласная навуковая універсальная бібліятэка імя А. Пушкіна.
- Раённы конкурс відэачытанняў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу года бібліятэкары запісывалі вершы паэтаў на розныя тэмы, якія былі апублікаваны на ютуб-канале раённай бібліятэкі і ў групах “УКантакце”, “Фэйсбук”. (Звязда. – 2022. – 15 верасня).
РДБ штогод праводзіць конкурс юных мастакоў імя Алены Лось. Сёлета ў ім прынялі ўдзел каля пяцідзесяці маладых талентаў з Пружанскага і Бярозаўскага раёнаў (Раённыя будні. – 2022. – 30 красавіка. – С. 11).
У ЦРБ працягваўся праект “Права быць грамадзянінам”, у рамках якога прайшлі 34 мерапрыемствы, з іх: прэзентацыя кнігі “Геноцид белорусского народа”, інфармацыйна-прававая гадзіна “Сусветная спадчына: руйнаваць ці захоўваць?”, гульня-спаборніцтва “Аукцыён прававых ведаў”, турнір знаўцаў “Мова – скарб народа”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Хто жыве ў Беларусі”, прававая гульня “Кодэкс жыцця грамадства”.
- АРГАНІЗАЦЫЯ І ПРАВЯДЗЕННЕ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫХ, АДУКАЦЫЙНЫХ, КУЛЬТУРНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
Самыя значныя мерапрыемствы былі прысвечаны Году гістарычнай памяці: прэзентацыя кнігі “Геноцид белорусского народа”, патрыятычная гульня “Хроника событий Великой Отечественной войны” (ЦРБ), патрыятычная гадзіна “Мой народ – мой гонар” (Шарашэўская Гпб), урок патрыятызму “Памяць аб мінулым – дарога ў будучыню” (РДБ).
Запамінальнымі сталі:
- Вечар-ушанаванне “Дом, в котором ждут солдата” (Ліноўская СБ). На ім прагучаў аповед пра гісторыю свята Дня абаронцаў Айчыны, пра ўдзел аднавяскоўцаў у Вялікай Айчыннай вайне, пра воінаў-інтэрнацыяналістаў, пра хлопцаў-землякоў, якія праходзяць тэрміновую службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Аздобілі мерапрыемства творчыя калектывы Ліноўскай ДШМ і Дома культуры. Выдатным музычным падарункам стала выступленне ўзорнага аркестру Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы ім. Ф.Э. Дзяржынскага (Раённыя будні. – 2022. – 2 сакавіка).
- Інфармацыйная гадзіна “Абаронцам Айчыны, віват!” (ЦРБ імя М.Засіма). Падлеткі пачулі аповед пра дзейнасць выдатных людзей, якія сталі на абарону роднай зямлі, свайго народа і Айчыны. На сустрэчы прагучалі патрыятычныя песні ў выкананні кіраўніка гуртка мадэлявання ДУА “Пружанскі ЦТДМ” М.В. Пракопчык.
- Бібліяпрыцемкі “Мой родны кут” (ЦРБ). Аматары мастацкіх вобразаў чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў – землякоў: Міколы Засіма, Міколы Купрэева, Міколы Антаноўскага. Дзеці пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Л.А. Бяскроўнай развучылі беларускія народныя гульні, а затым завіталі ў майстэрню загадчыка аддзелам гаспадарчай часткі ЦРБ Уладзіслава Ягорава і ўласнаручна змайстравалі арганайзеры. Падлеткі прынялі ўдзел у этнаграфічным кешынгу: актыўна хавалі “скарбы” і ўзгадвалі моманты з побыту сялян і шляхты перыяду Вялікага Княства Літоўскага. Дарослыя знаёміліся з вышытымі і вязанымі работамі мясцовых майстрых. Закончылася акцыя музычным шоу (паводле телевізійнай праграмы А. Малахава). Свае любімыя песні і вядомыя хіты выконвалі аматары вакала, у тым ліку бібліятэкары нашай сістэмы і вакальная група “Фантазія” Кобрынскай ЦРБ. (Раённыя будні. – 2022. – 28 верасня. – С. 8.)
Інфармацыйна-прававыя гадзіны, гутаркі, гульні: “Дух і літара закона” (ЦРБ), “Падарожжа па краіне Прававедаў” (Шарашэўская Гпб), “Асноўны закон краіны” (Кляпацкая СБ), “Я в правовом мире” (Новазасімавіцкая СБ) садзейнічалі фарміраванню ў падрастаючага пакалення прававой свядомасці, станоўчых адносін да правапарадку.
На выхаванне пачцівага стаўлення да малой радзімы, да таленавітых людзей, што тут нарадзіліся былі накіраваны краязнаўчыя вечары, гадзіны, экскурсіі, віктарыны: “Гэта твая і мая зямля”, “Залацінкі пяра Мікалая Антаноўскага” (ЦРБ), “Герой Беларусі – Пётр Пракаповіч” (гарадская бібліятэка), “Родны край: вядомы і невядомы” (Шарашэўская Гпб), “Ці ведаеш ты вёску сваю” (Навасёлкаўская СБ).
З нагоды юбілейных угодкаў вядомага земляка Рыгора Шырмы ў бібліятэках ладзіліся літаратурна-музычныя вечары, краязнаўчыя ўрокі, гадзіны фальклору “Вялікі ў славе і просты ў жыцці”, “Песня – душа народа”, “Песня на ўсё жыццё”.
На літаратурна-музычнай імпрэзе “Духоўны арыенцір беларусаў” (ЦРБ імя М.Засіма) прагучалі малавядомыя факты з жыцця Р. Шырмы – яго праца ў якасці псаломшчыка Пружанскага храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, Віленскага кафедральнага сабору і настаўніка Закону Божага.
Юбілей беларускага паэта Міколы Антаноўскага быў адзначаны літаратурнымі гадзінамі: “На дрэве вечным толькі лісцік” (Мураўская СБ), “Духоўная веліч паэтычнага радка” (Велікасельская, Шаняўская СБ), “Залацінкі пяра” (ЦРБ), “Як ліст сярод лістоў” (Ружанская Гпб).
ЦРБ стала арганізатарам ушанавання былых бібліятэкараў – Еўдакіі Мікітаўны Клімашэвіч і Ніны Васільеўны Дыдышка (Раённыя будні. – 2022. – 19 сакавіка).
У ЦРБ былі падведзены вынікі раённага конкурсу “Лепшая шматдзетная сям’я”, у якім другое месца заняла сям’я Аляксеевых (Вольга Вадзімаўна – намеснік дырэктара ДУК “Пружанская ЦБС”).
Творчасць чытачоў была прадстаўлена на выставах: “Цеплыня рук” (дэманстраваліся вышытыя рушнікі Валянціны Канстанцінаўны Чарнякевіч), “Здравствуй, зима” і “На закате” (фотаздымкі Вячаслава Валер’евіча Ягорава – загадчыка гаспадарчага аддзела) (ЦРБ), “Зімовы серпанцін” (звязаныя кручком сурвэткі Вольгі Левенковай), “Душы і сэрца натхненне” (вышытыя абразы Валянціны Якубені (Ружанская Гпб) (Раённыя будні. – 2022. – 6 красавіка).
Работы прыцягнулі ўвагу шматлікіх чытачоў і віртуальных наведвальнікаў.
Да юбілейны дат пісьменнікаў ладзіліся літаратурна-музычныя кампазіцыі, паэтычныя вечары, віктарыны і гульнявыя праграмы: “Нястомны працаўнік паэзіі Максім Танк” (Калядзіцкая СБ), “Паэтычны зорапад” (Новазасімавіцкая СБ), “Вандроўка ў родную літаратуру” (гарадская бібліятэка), “Асколачак вясёлкі” (Магілявецкая СБ). Шырока адзначалася 140-годдзе з дня нараджэння беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа: “Столькі песень і слоў” (ЦРБ), “Ён і сёння з намі, наш Купала” (Ліноўская СБ), “Наш Якуб Колас” (Ружанская Гпб), “Неўміручая спадчына” (Калядзіцкая СБ).
Традыцыйнымі сталі ў бібліятэках мерапрыемствы праваслаўна-духоўнага накірунку. Былі праведзены вечары, гадзіны: “Свет праваслаўнай кнігі” (гарадская бібліятэка), “Небесная заступница” (Варанілавіцкая СБК), “Добрыя гісторыі для маленькіх рабят” (Магілявецкая СБ), “Пасхальная вясёлка” (Навасёлкаўская СБ). Некаторыя сустрэчы праходзілі з удзелам святароў праваслаўных прыходаў:
- Праваслаўная сустрэча “Калядная радасць” (РДБ), на якой прысутнічалі ўдзельнікі сямейнага клуба “ЧаСиКи” і навучэнцы малодшых класаў СШ №1. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята і паслухалі калядныя песні ў выкананні фальклорнага ансамбля “Паўлінка” дзіцячай школы мастацтваў. Прысутных павіншаваў са святам настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы айцец Ігар Мрыхін.
- Вечар духоўнай паэзіі “Калі душа з душой размаўляе” (Ліноўская СБ). Гучалі вершы рускіх класікаў, сучасных паэтаў і духоўныя спевы аб міласэрнасці, вечнасці, кахання да бліжняга. Завяршыў мерапрыемства іерэй Аляксандр Мялешка – настаяцель Крыжаўзвіжанскай царквы, які падкрэсліў значнасць духоўнага чытання для вернікаў (Раённыя будні. – 2022. – 6 красавіка).
- Урок-абмеркаванне “Дабро і зло. Міласэрнасць і гуманнасць” (Кляпацкая СБ). На ім святар Аляксандр Сень адзначыў, што чалавек з дзяцінства павінен вучыцца чалавечнасці, міласэрнасці, каб у любы момант прыйсці на дапамогу людзям, якія маюць у гэтым патрэбу. Удзельнікі падзяліліся ўспамінамі са свайго жыцця, калі яны здзяйснялі добрыя ўчынкі.
Не абыйшлі бібліятэкары і тэму бяспекі і ўмацавання здароўя чалавека. Былі праведзены: інфармацыйныя гадзіны “Формула здароўя”, “Здароўе маё – адказнасць мая” (ЦРБ), урок перасцярогі “Больш ведаеш, меншая рызыка” (Шарашэўская Гпб), “Правда і міфы пра піва” (Кляпацкая СБ), “Смерть из табакерки” (Мураўская СБ).
Акрамя традыцыйных формаў правядзення мерапрыемстваў бібліятэкары выкарыстоўвалі інавацыйныя:
- анлайн-віктарыны па гісторыі Беларусі;
- відэаагляды творчасці беларускіх-пісьменнікаў-юбіляраў;
- відэаагляды літаратурна-музычных кампазіцый;
- відэапрэзентацыі творчых выстаў чытачоў.
- РАБОТА АМАТАРСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ
У ЦБС дзейнічаюць 11 аматарскіх аб’яднання, з іх 7 прызначаны для дзяцей, 2 для моладзі, 2 для людзей сталага ўзросту. Пры гарадской бібліятэцы, Шарашоўскай Гпб, Кляпацкай СБ створаны клубы экалагічнага напрамку. Папулярызацыі дзіцячай літаратуры садзейнічаюць пасяджэнні клубаў у РДБ, Варанілавіцкай, Зеляневіцкай СБК. Пазнавальны характар маюць мерапрыемствы ў ЦРБ, Ружанскай ГПБ, Навазасімавіцкай СБ, Лыскаўскай СБК. Арыенцір на здаровы лад жыцця – галоўная мэта пасяджэнняў аб’яднання для моладзі, арганізаванага ў Ліноўскай СБ.
Незвычайнае мерапрыемства для сяброў прыроды наладзілі бібліятэкары Шарашэўскай Гпб. Яны запрасілі на чарговае пасяджэнне лесніка Шарашэўскай ЛАГ Кузміцкага Ю.К., які расказаў чым займаюцца работнікі лесу, што ўваходзіць у іх прафесійныя абавязкі, дзе можна атрымаць прафесію лесніка, адказаў на розныя пытанні, а напрыканцы сустрэчы прапанаваў дзецям цікавую фізкультхвілінку “Звериная зарядка” на імітацыю рухаў розных звяроў.
Колькасць аматарскіх аб’яднанняў у Пружанскай ЦБС | Колькасць удзельнікаў | Колькасць пасяджэнняў | Колькасць прысутных на мерапрыемствах, чалавек |
11 (з іх 7 дзіцячых) | 140 (з іх 99 дзяцей) | 102 (без Ружанскай ДБ) | 1100 |
- МІЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
ЦРБ у 2022 годзе працягнула супрацоўніцтва з Іртышскай ЦБС. Сумесна з КДУ “Іртышская ЦРБ” Рэспублікі Казахстан правялі акцыю “Вялікая Айчынная вайна – наш агульны боль”. Бібліятэкары сістэмы запісалі відэакліпы вершаў казахстанскіх паэтаў, а нашы партнёры – відэакліпы вершаў Я. Купалы і Я. Коласа, напісаныя ў ваенныя часы. Усе відэа (22) змешчаны ў сацыяльных сетках і на Ютуб-канале “Пружанская бібліятэка”.
З дапамогай Брэсцкага аддзялення Расійскага цэнтра навукі і культуры (кіраўнік Ю.Я.Сяменчанка) у ЦРБ імя М.Засіма былі арганізаваны выставы “Пётр Вялікі – асоба і эпоха” (Раённыя будні. – 2022. – 2 красавіка. – С. 3) і “Дорога в космос” (Раённыя будні. – 2022. – 16 красавіка. – С. 13), ля якіх праведзена шэраг мерапрыемстваў для моладзі і дарослых.
СУВЯЗІ З ГРАМАДСКАСЦЮ. БІБЛІЯТЭКІ Ў СРОДКАХ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ
Бібліятэкі сістэмы супрацоўнічаюць з мясцовай уладай, дзяржаўнымі ўстановамі культуры, адукацыі, грамадскімі арганізацыямі. ЦРБ разам з Пружанскай раённай арганізацыяй “Беларускі Чырвоны крыж” да 90-годдзя актыўнай валанцёркі Галіны Канстанцінаўны Немцавай наладзілі юбілейную вечарыну “Добрае сэрца”, са святаром храма святога дабравернага князя Александра Неўскага, іерэям Дыянісіям Паповым – адборачны тур Афанасьеўскага інтэлектуальнага турніру Брэсцкай епархіі, з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – дыялогавую пляцоўку “Гісторыя адной сям’і”.
Пра дзейнасць ЦБС у сродках масавай інфармацыі было апублікавана 50 артыкулаў і нататкаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца журналісты (20) і бібліятэкары, у т.л. аддзела бібліятэчнага маркетынга (11). 2 артыкулы-падзякі за працу даслалі ў рэдакцыю газеты “Раённыя будні” чытачы Ліноўскай і Кляпацкай СБ. Найбольш была адлюстравана работа ЦРБ, Ліноўскай СБ.
Макарчук В.В. (загадчык АБМ)