• 10.12.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Мой край завецца Беларусь

Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка сумесна са школай мастацтваў правялі для вучняў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту літаратурна-музычную кампазіцыю «Мой край завецца Беларусь». Бібліятэкары наладзілі экскурс у гісторыю нашай краіны, расказалі, што ўяўляе сабой Беларусь сёння, прыгадалі які ў нас сцяг, што намалявана на гербе і якія словы ўключаны ў гімн. Таксама правялі конкурс беларускіх прыказак, разгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні, перакладалі з беларускай мовы на рускую. Вучні школы мастацтваў дапоўнілі сустрэчу цудоўнымі беларускімі мелодыямі і песнямі.

В.Т.Крэйдзіч (бібліятэкар Шарашэўскай ГПБ)

Поделиться новостью: