• Пт. Апр 26th, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Хто жыве ў Беларусі

17 верасня адзначаецца Дзень народнага адзінства – дзень згуртаванасці, салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. З гэтай нагоды Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю “Хто жыве ў Беларусі”. На мерапрыемстве прысутныя пачулі шмат цікавых звестак пра гісторыю Беларусі, культуру, традыцыі, пра народы, якія жывуць на тэрыторыі нашай краіны. Прагучала шмат вершаў і песень пра Беларусь, былі паказаны і відэасюжэты пра традыцыі не толькі беларусаў, але і пра другія нацыянальнасці, якія жывуць у нашай краіне.

Да Дня народнага адзінства бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу “Скарб народа Беларусі ў яднанні”.

А.М. Антончык (загадчык Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: