• Вс. Май 5th, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

А я пішу, жыццё каб упрыгожыць…

Напэўна ёсць у паэзіі святло,
А разам з ім і мне лягчэй жывецца,
Такі агонь, што стане ўраз цяпло.
З такім агнём і сэрца страпянецца…
23 красавіка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшла творчая сустрэча з таленавітай паэткай Аленай Аляксандраўнай Котавай.

Яе вершы друкуюцца ў розных перыядычных выданнях. І пабачылі свет ужо чатыры паэтычных зборніка паэткі: «Английский – через рифмы», «Нежное соцветие», «Бабуліны рукі» і «А у меня пружанская душа».


Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Прысутныя задавалі шмат пытанняў Алене Аляксандраўне, асабліва дзеці (7 «В» СШ №5).
Жадаем, Алене Аляксандраўне, творчых поспехаў! І будзем чакаць чарговай сустрэчы з нагоды выхада новай кнігі!


Аляксеева В.В.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий