У рамках праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё” у філіяле “Мокраўская сельская бібліятэка” для выхаванцаў групы падоўжанага дня пры Мокраўскай сярэдняй школе прайшоў урок беларусазнаўства “Беларусь ад А да Я”.
Дзеці даведаліся пра хараство беларускай прыроды, разнастайнасць рамёстваў, багацце роднай мовы, пра славутых людзей нашай Бацькаўшчыны. Мерапрыемства садзейнічала развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры нашага народа.
А.Я. Гервель (бібліятэкар філіяла “Мокраўская сельская бібліятэка”)
