15 мая спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Барыса Іванавіча Сачанкі (1936-1995). У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма на абанеменце аформлена кніжная выстава «Быў апантаны працай на карысць Беларусі».
Пісьменнік нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна. Дзяцінства яго было перапынена вайной: у 1943 годзе сям’ю вывезлі на прымусовыя работы ў Германію, і толькі пасля Перамогі яны змаглі вярнуцца дадому. Пасля школы Барыс Сачанка скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ і пачаў працу ў рэдакцыях часопісаў «Вожык» і «Полымя».
На працягу жыцця ён працаваў у Саюзе пісьменнікаў, выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», шмат зрабіў для папулярызацыі беларускай літаратуры і вяртання чытачу забытых імёнаў. Барыс Сачанка — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа і літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.
