Да Месячніка папулярызацыі краязнўчай кнігі ў філіяле “Ліноўская сельская бібліятэка” прайшло віртуальнае падарожжа “Валуны раскрываюць свае таямніцы”. Самыя старажытныя сведкі гісторыі Зямлі — камяні. Яны ж i самыя першыя натхняльнікі яго культурнай дзейнасці i развіцця зямной цывілізацыі. 3 далёкіх чaciн таямнічыя камяні выклікалі ў людзей асаблівую цікавасць i глыбокую пашану. Асаблівай пашанай ва ўсix кутках Беларусі спрадвеку карысталіся камяні-следавікі: валуны, на паверхні якіх нейкім чынам узніклі прыродныя або штучныя адбіткі ў выглядзе нaгi цi далоні чалавека або ў форме слядкоў пэўнай жывёлы. За такімі камянямі замацаваліся назвы тыпу Божы Слядок, След Божай Maцi, След Святой Панны, След Чорта i інш. Раней шмат над якімі святымі камянямі icнaвaлi каплічкі, будаваліся храмы.
Менавіта пра такія камяні расказалі прысутным нашага мерапрыемства. Дзеці з цікавасцю слухалі існуючыя легенды пра камяні-следавікі, якія ёсць у Пружанскім раёне. Таксама па фотаздымках змаглі пазнаёміцца з валунамі, якія знойдзены на тэрыторыі Беларусі.
Даследаванне валуноў, што захаваліся, дазваляе нам глыбей пазнаць далёкае мінулае планеты i гісторыю чалавецтва. Захаваць камяні Бацькаўшчыны, як сакральныя аб’екты i помнікі не толькі нашай краіны, але i ўсёй Зямлі, усяго чалавецтва. Такая праца па выяўленні i вывучэнні валуноў чакае ўсіх, хто даражыць прыродай, гісторыяй i культурай нашай краіны.
А.М. Антончык (загадчык філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)
