Для навучэнцаў малодшых класаў у Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы прайшло кніжнае падарожжа “Пісьменнікі – сябры дзяцінства”. Мерапрыемства сабрала юных чытачоў, якія імкнуцца пазнаёміцца з творчасцю таленавітых беларускіх аўтараў.
Бібліятэкар расказала пра выдатных беларускіх пісьменнікаў, такіх як Якуб Колас, Янка Купала, Кандрат Крапіва, Янка Маўр, Змітрок Бядуля, Іван Мележ, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і сучасных аўтараў, якія ствараюць дзіцячыя кнігі. Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем чыталі вершы на беларускай мове.
Г.М. Заяц (бібліятэкар філіяла “Ружанская гарпасялковая бібліятэка”)

