5 красавіка ў філіяле “Велікасельская сельская бібліятэка” прайшла пазнавальная гадзіна “Чароўны свет беларускіх народных казак”.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення і развіцця беларускай народнай казкі. Разам абмяркоўвалі такія важныя каштоўнасці, як дабрыня, справядлівасць, смеласць, кемлівасць і павага да старэйшых. Кожная казка, нягледзячы на сваю прастату, нясе глыбокі сэнс і вучыць маладое пакаленне правільна адрозніваць дабро ад зла.
С.Я. Кінальчук (бібліятэкар філіяла “Велікасельская сельская бібліятэка”)
