• Пн. Апр 29th, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Беларусь і Я — дыялог міру і стварэння

Сёння па ўсёй краіне ў школах прагучалі першыя званкі. І першым урокам для дзяцей быў урок міру, які прайшоў пад назвай «Беларусь і Я — урок міру і стварэння».   Для вучняў 10 класаў СШ №1 і 7 класа гімназіі ён прайшоў у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма.

Мір і стварэнне… менавіта гэтыя паняцці сталі галоўнымі каштоўнаснымі арыенцірамі ў 2023 годзе. Простыя і зразумелыя ўсім словы. Для многіх яны — сінонімы, так як немагчыма ствараць і тварыць, не маючы мірнага неба над галавой. Мір — гэта аснова развіцця любой краіны, галоўная ўмова стабільнага жыцця грамадзян. Менавіта мір дазваляе чалавеку рэалізаваць сябе. Толькі ў мірны час мы маем паўнавартасную магчымасць вучыцца і працаваць, ствараць сем’і, выхоўваць дзяцей, клапаціцца пра блізкіх.

Кетрык І.А. (бібліятэкар АБМ)

 

Поделиться новостью: