Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра!

1 верасня ў Пружанскай ЦРБ імя М.Засіма для навучэнцаў 9 класаў гімназіі прайшоў тэматычны ўрок Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра!. На ім юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі. Кожны свядомы беларус ведае Коласа, Купалу, Быкава, Караткевіча ды іншых “кітоў” нацыянальнай літаратуры. А хто з сучасных аўтараў самы папулярны? Каго чытаюць не толькі ў Беларусі, але і ў замежных краінах? Кнігі якіх пісьменнікаў часцей шукаюць у Інтэрнэце? Адказы на гэтыя пытанні і атрымалі вучні на сваім першым уроку новага навучальнага года. Спадзяемся, што яны зацікавіліся творамі сучасных пісьменнікаў Беларусі, таму што ў нас шмат таленавітых аўтараў, якія не саступаюць замежным у геніяльнасці.

Аляксеева В.В.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »