• Пн. Апр 29th, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Воін з Залесся

 

  • ХТО СЛУЖЫЎ у якой-небудзь арміі – два крокі наперад!

Разам з многімі навабранцамі выйшаў са строю Зіновій  Шымановіч. Так восенню 1944 года ў адным з запасных палкоў у вызваленным Любліне пачалася служба для салдата з вёскі Залессе Пружанскага раёна. Абставіны на фронце складваліся такія, што часу для баявой падрыхтоўкі было вельмі мала. Тых, хто раней служыў у польскай або Чырвонай Арміі і ўмеў валодаць зброяй, пасля кароткай падрыхтоўкі адразу накіравалі на фронт.

Першае баявое хрышчэнне салдат атрымаў пад Варшавай. Пасля кровапралітных баёў фронт спыніўся на Вісле. Але гэта толькі гаворыцца „спыніўся». Жорсткія сутычкі з фашыстамі не перапыняліся ні днём, ні ноччу, ні аднаго метра тэрыторыі вораг не аддаваў без бою. Ужо з першых дзен акопнага жыцця Зіновій звярнуў на сябе ўвагу камандзіра роты кемлівасцю, храбрасцю. І, калі нашы войскі пайшлі на акружэнне Варшавы, у ліку першых, хто фарсіраваў Віслу, быў аўтаматчык з вёскі Залессе. Пад Родамам за Віслай атрымаў першае раненне і першы медаль „За адвагу”.

3 месяц прыйшлося салдату залечваць раны ў санбаце. Затым зноў апаленыя вайной дарогі, разбураныя гарады і сёлы. Пытаю ў Зіновія Данілавіча, за якія подзвігі ён узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Славы 1-й ступені. Былы салдат задумваецца:

— Ведаеце, вайна для нас у першую чаргу была вельмі цяжкай, знуральнай працай, да таго ж эаўсёды небяспечнай для жыцця. Вытрымліваць гэта — ужо само па сабе подзвіг. У кожным баі свядома ідзеш на смерць. І нашы байцы не шкадавалі жыцця, каб хутчэй разграміць ненавіснага ворага, а каму пашанцуе — вярнуцца дамоў да мірнай працы.

У памяці Зіновія Данілавіча нямала баявых эпізодаў. Асабліва запомнілася фарсіраванне Одэра — вялікай ракі на тэрыторыі Германіі. Наступаць прыйшлося па лёдзе, з роты засталося толькі чатыры чалавекі. Ім на маленькім плацдарме шмат гадзін прыйшлося адбівацца ад насядаючага ворага, пакуль прыйшло падмацаванне.

Наступление савецкіх войск на логава фашыстаў працягвалася з новай cілай. Вораг чапляўся за любы рубеж, узяцце кожнага аплачвалася крывёю нашых салдат. Зіновій ШымановІч да гэтага часу стаў вопытным салдатам, як кажуць, прайшоў агонь і ваду. На яго рахунку, акрамя паўсядзённых баеў, выратаванне камандзіра роты, захоп у палон васьмі немцаў. А на грудзях да баявога медаля дадаліся ордэны Чырвонай Зоркіі, Славы 1-й ступені — гэтых знакаў зсабістай храбрасці салдата. Служачы ў пяхоце, пакрочыў па дарогах, прабег у атаках, прапоўз на жываце пад прыцэльным агнём праціўніка не адну сотню кіламетpaў.

І вось Берлін. Змрочны, у дыму, страляючы з кожнага акна, кожнага пад’езда, паў- стаў ён парад савецкім салдатам. У Зіновія ўжо быў вопыт баёў у населеных пунктах малымі баявымі групамі. Узначаліў і тут адну з такіх груп. Былі кароткія і жорсткія баі, прыходзілася выкурваць фашыстаў з дамоў гранатамі, аўтаматным агнём. Тут ён атрымаў другі ордэн Чырвонай Зоркі.

Наступіў доўгачаканы дзень перамогі, вяртанне дадому. Але адпачываць доўга не прыйшлося. Вёска дашчэнту спаленая, людзі жывуць у зямлянках. У руках у Зіновія цяпер не аўтамат, а сякера ды піла. Жыццё паступова ўваходзіла ў каляіну. Былы воін узначальвае паляводчую брыгаду, шмат гадоў працуе на іншых важных участках вытворчасці, нават пасля назначэння пенсіі не пакінуў работу. Выгадаваў сыноў, такіх жа працавітых, як сам.

Зіновію Данілавічу споўнілася 80 гадоў. Незабываемы след у яго сэрцы пакінула вайна. І, успамінаючы перад школьнікамі, аднавяскоўцамі тыя часіны, ён жадае ім, каб ніколі не паўтарыліся яе жахі, каб заўсёды над намі было мірнае неба.

А. ЛІПОВІЧ.

 

Ліповіч, А. Воін з Залесся : пра ветэрана вайны Зіновія Данілавіча Прыгодзіча / А. Ліповіч // Зара камунізму. 1989. 2 лютага

Поделиться новостью: