Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Галасы беларускіх пісьменніц

Вы — пачатак прыгажосці,

вы — жыцця першапрычына,

Бачу будучыню вашу я ў служэнні хараству.

Я цалую вашы рукі, беларускія жанчыны!

Я схіляю перад вамі ў знак пашаны галаву!

Алесь Звонак

24 красавіка Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма далучылася  да штогадовай культурна-асветніцкай акцыі “Бібліяпрыцемкі-2026”, якая была прымеркавана да Года беларускай жанчыны.

Пачаўся вечар з прыгажосці нашых жанчын – выступленнем тэатра моды “Таямніца” (Калядзіцкага сельскага Дома культуры).

Потым усіх прысутных запрасілі ў бібліякафэ “Галасы беларускіх пісьменніц”, дзе кнігі — гэта стравы, а словы — інгрэдыенты для душэўнай размовы. У меню бібліякафэ былі: літаратурныя кактэйлі, інтэлектуальныя закускі, прыгодніцкае гарачае і творчыя дэсерты. Асабліва гасцям спадабалася гульня “Прыгодніцкі лабірынт” (па кнізе Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”).

Акрамя гэтага ў бібліякафэ ўсе прысутныя змаглі атрымаць асалоду ад песень у выкананні супрацоўнікаў Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры.

Спадзяемся, што госці гэтага вечара адкрылі для сябе новыя імёны жанчын-пісьменніц і палюбілі беларускую літаратуру яшчэ мацней.

Аляксеева В.В.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »