• Пт. Май 3rd, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Ганарымся роднай Беларуссю

Ці разглядалі вы калі-небудзь глобус? А карту свету? Колькі колераў на іх: чырвоныя, фіялетавыя, карычневыя, серыя, жоўтыя, зялёныя. Маленькія плямы і вялікія, а ёсць, наогул, толькі нумары. Так пазначаны краіны. Сярод іх ёсць і наша Беларусь, якая па плошчы займае 84-пазіцыю ў свеце. Нягледзячы на тое, што ўшыркі яе працягласць – 650 кіламетраў, а ўздоўж – 560 кіламетраў, яна мае сваю гісторыю, адметную культуру, высокія дасягненні ў навуцы, прамысловасці і сельскай гаспадарцы. І кожны беларус проста павінен ведаць пра гэта. Пашыраць эрудыцыю можна па-рознаму: чытаць кнігі, артыкулы, глядзець тэлеперадачы, шукаць матэрыял у Інтэрнэце. А выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтру пас. Сонечны наведалі Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Міколы Засіма і паўдзельнічалі ў пазнавальнай гульне “Ганарымся роднай Беларуссю”.

Дзеці ўспаміналі знакамітых беларусаў, раслінны і жывёльны свет, вусную народную творчасць, спявалі, разважалі пра радзіму.

Макарчук В.А. (загадчык АБМ)

Поделиться новостью: