У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма аформлена кніжная выстава “Гістарычная спадчына Беларусі”.
“Гістарычная спадчына Беларусі” – гэта не толькі магчымасць пазнаёміцца з фактамі і датамі, але і нагода для глыбокіх разважанняў пра свае карані, пра тое, што робіць нас беларусамі. Выстава спрыяе фарміраванню пачуцця патрыятызму, павагі да сваёй мінуўшчыны і адказнасці за будучыню.
Запрашаем усіх наведаць Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М. Засіма і пазнаёміцца з выставай.
