Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Давайце, разам пачытаем

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава.

А якая? Смех, дый годзе:

Я — пякучка крапіва.

“Пякучка-крапіва” – так аднойчы вядомы байкапісец Кандрат Крапіва назваў сябе. Чытачы, падчас сустрэчы пераканаліся, што гэта не зусім так. Аказваецца, нават Крапіва, не пячэцца, а проста весяліць і дае шмат станоўчых эмоцый.

Да 130-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы Магілявецкая сельская бібліятэка правяла дзень байкі К. Крапівы “Давайце, разам пачытаем”.  Дзеці разам з бібліятэкарам чыталі ўслых байкі і вершы вядомага пісьменніка.

Увазе чытачоў прадстаўлена кніжная выстава “Мастацкі агарод Кандрата Крапівы”.

В.М. Дылюк (бібліятэкар філіяла «Магілявецкая сельская бібліятэка»)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий

Translate »