У філіяле “Мокраўская сельская бібліятэка” для выхаванцаў групы падоўжанага дня пры Мокраўскай сярэдняй школе прайшоў урок гісторыі і патрыятызму “Давайце ўспомнім пра вайну”.
Дзеці даведаліся пра ваенныя падзеі на Пружаншчыне, гераічныя ўчынкі воінаў-землякоў, а таксама пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трымаючы ў руках фотаздымкі землякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне, вучні ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
А.Я. Гервель (бібліятэкар філіяла “Мокраўская сельская бібліятэка”)
