• Чт. Май 2nd, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Дзівосны свет Алены Лось

3 студзеня Пружанскую раённую дзіцячую бібліятэку імя А. Лось наведалі малодшыя школьнікі з аздараўленчага лагера гімназіі. Яны прайшлі перарэгістрацыю ў новым годзе, выбралі ўпадабаныя кнігі і сталі ўдзельнікамі краязнаўчага мерапрыемства  “Дзівосны свет Алены Лось”.  Дзеці  пачулі аповед пра жыццё і творчасць мастачкі, якая аздобіла больш за 200 дзіцячых кніг. Яна была не толькі мастаком-ілюстратарам, а таксама з’яўляецца аўтарам серый карцін “Пад палескімі дубамі”, “Людзі на  Прыпяці”, “Ружанскія паданні” і іншых. Юныя чытачы пазнаёміліся з ілюстрацыямі да кніг і  работамі Алены Лось, якія ёсць у дзіцячай бібліятэцы.

Пабачылі юныя чытачы некаторыя прадметы побыту беларусаў у імправізаванай беларускай хаце, даведаліся, для чаго іх выкарыстоўвалі.  Менавіта Алена Лось таксама любіла маляваць побытавыя рэчы беларусаў, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Дзімітруковіч В.Ф. (бібліятэкар РДБ імя А. Лось)

Поделиться новостью: